Вадзім Кабанчук: Агульная бяспекавая сітуацыя мае тэндэнцыі на эскалацыю
2025-11-16
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук прыняў удзел у двухбаковай рэгулярнай экспертнай канферэнцыі "Форум імя Астрожскіх", якая прайшла у Львове, Астрогу і Кіеве з 11 па 15 лістапада.
Палітык прыняў удзел ў экспертнай панэлі па рэгіянальнай бяспецы. Вось што сказаў Вадзім Кабанчук з гэтай нагоды:«Разам з украінскімі калегамі закранулі пытанні рэгіянальнай бяспекі і ролі Беларусі і яе дэмакратычных сілаў ў гэтым кантэксце. Можна канстатаваць, што агульная бяспекавая сітуацыя мае тэндэнцыю на эскалацыю.
Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да мабілізацыі, аднаўляюцца вайсковыя аб'екты і ствараюцца новыя. Гэтыя дзеянні нясуць прамую пагрозу як для бяспекі ў рэгіёне, так і ўнутры Беларусі.
Уцэлым ад форума ўражанні добрыя, бачна большая цікавасць з боку Украіны. Апроч таго, гэта быў вельмі добры абмен экспертнай інфармацыяй і выдатны нэтворкінг».
@CabinetBelarus /Львоў – Кіеў, 2025.




