Беларусь і беларускі народ — не ворагі Украіне
2025-11-15
«Мы распачынаем праект па дакументаванні фактаў і абставінаў злачынства агрэсіі, здзейсненага так званым вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі, па стандартам міжнароднага крымінальнага правасуддзя з мэтай далейшага іх выкарыстання для працэдур у рамках Спецыяльнага трыбунала па адказнасці за агрэсію супраць Украіны», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на «Беларуска-ўкраінскім Форуме Астрожскіх», які праходзіць у Кіеве.
«Беларусь — не вораг Украіны. Рэжым Лукашэнкі — так, вораг. Але беларусы — не. Гэты форум і наша дыскусія пра будучае партнёрства пацвярджаюць мае словы. Важна, каб наша дыскусія не будавалася на ілюзіях. І таму я прапаную пачаць з сумленнага адказу на пытанне: Хто такі Аляксандр Лукашэнка? Мой адказ — гэта вораг Беларусі і беларусаў. Вораг Украіны. Гэта наш агульны вораг.
Вы хочаце, каб Беларусь была краінай, з тэрыторыі якой не было бы пагрозы для Украіны. А мы хочам, каб Беларусь была дэмакратычнай дзяржавай і разумеем, што дэмакратычная Беларусь ніколі не будзе пагрозай для Украіны. Перамагчы Лукашэнку — значыць змяніць палітычную сітуацыю ў Беларусі.
І тут мы маем супадзенне нашых нацыянальных інтарэсаў.
Як гэта зрабіць?
Праз падтрымку сваіх саюзнікаў, якія пераследуюць гэтую мэту. Падтрымліваць барацьбу беларусаў, падтрымліваць палітычныя інстытуты, створаныя беларусамі і якія з'яўляюцца рэальнай палітычнай альтэрнатывай рэжыму Лукашэнкі: Аб'яднаны Пераходны Кабінет і абраная Каардынацыйная Рада», — адзначыў Павел Латушка.
Таксама Павел Латушка падкрэсліў, што ў беларускага грамадства і Украіны ёсць супадзенне інтарэсаў у неабходнасці прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму:
– за здзейснены акт агрэсіі супраць Украіны ў межах Спецыяльнага трыбунала па адказнасці за агрэсію супраць Украіны. Павел Латушка падкрэсліў, што як чалец Каардынацыйнай Рады і дэлегат Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, ініцыяваў падчас паседжання прававога камітэта ПАРЕ папраўку, якая тычыцца адказнасці Лукашэнкі за дзеянні, звязаныя з актам агрэсі.
– за ваеннае злачныства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь і далейшую іх індактрынацыю. Павел Латушка падкрэсліў, што каманда НАУ перадала две камунікацыі ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па дадзенага ваеннага злачынства.
Мы разлічваем на падтрымку Украіны ўжо як члена Рымскага статута ў спрыянні прыцягненню Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў.
Павел Латушка таксама адзначыў, што Лукашэнка актыўна і сістэмна перафарматуе краіну пад патрэбы вайны, што ўключае:
– ваенна-прамысловую і лагістычную інтэграцыя з Расіяй;
– легалізацыю агрэсіўных дзеянняў і ўнутраную мілітарызацыю;
– знішчэнне грамадзянскай супольнасці і масавыя рэпрэсіі.
«Не супрацьдзейнічаць гэтаму — стратэгічная памылка. Менавіта таму наша барацьба, накіраваная на дасягненне дэмакратчных змен у Беларусі — з'яўляецца прамой умовай для міру», — падкрэсліў Павел Латушка.
Поўны тэкст выступлення Паўла Латушкі: https://www.belarus-nau.org/be/post/лукашэнка-вораг-і-ворага-трэба-перамагаць




