Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка: Пагрозы бяспецы на ўсходняй мяжы ЕС могуць быць цалкам ліквідаваны, калі Беларусь стане на дэмакратычны шлях развіцця

2025-11-14

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета і дэлегат Каардынацыйнай рады Павел Латушка на запрашэнне маршалка Сената Польшчы Малгажаты Кідава-Блоньскай прыняў удзел у канферэнцыі «Бяспека Балтыйскага мора – сумесная адказнасць дэмакратычных дзяржаў».

Сярод удзельнікаў канферэнцыі, якая адбылася ў Сенаце Польшчы, былі віцэ-прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, намеснік маршалка Сената Мацей Жыўна, старшыня Камітэта нацыянальнай абароны, сенатар Міраслаў Ружаньскі, прадстаўнікі 40 замежных пасольстваў, арганізацый і даследчых інстытутаў з Польшчы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Падчас дыскусій удзельнікі падкрэслілі стратэгічнае значэнне Балтыйскага мора і важнасць супрацоўніцтва дэмакратычных краін ва ўмовах росту ваенных, энергетычных і геапалітычных выклікаў на ўсходняй мяжы ЕС.

Звяртаючыся да тэмы бяспекі ўсходняй мяжы ЕС, Павел Латушка падкрэсліў: «Бяспека ўсходняй мяжы напрамую залежыць ад таго, ці стане Беларусь на шлях да дэмакратыі. Свабодная і дэмакратычная Беларусь — гэта натуральная гарантыя бяспекі для Польшчы, Літвы, Латвіі і ўсяго рэгіёна Балтыйскага мора».

@CabinetBelarus

Main carousel image