Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана і Сяргей Ціханоўскія атрымалі прэмію Магніцкага

2025-11-14

13 лістапада ў Лондане адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміі Магніцкага, якую прысуджаюць журналістам, палітыкам і актывістам за абарону правоў чалавека з 2015 года. Штогод яе ўручаюць у Лондане па ініцыятыве Біла Браўдэра і Global Magnitsky Justice Campaign. 

У гэтым годзе лаўрэатамі прэміі сталі Святлана і Сяргей Ціханоўскія.

Беларуская лідарка выступіла на цырымоніі і прысвяціла ўзнагароду беларускім палітвязням:

«Для мяне вялікі гонар атрымаць прэмію Магніцкага і падзяліць яе з маім любым мужам Сяргеем.

Сёння ўвечары мы хацелі б прысвяціць яе ўсім тым, хто, як і сам Сяргей Магніцкі, пакутуе за кратамі, але адмовіўся пакланіцца несправядлівасці.

Мы прысвячаем яе Алесю Бяляцкаму, нашаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, які нават у турме ўсё яшчэ марыць пра свабодную, еўрапейскую Беларусь.

Кацярыне Андрэевай, журналістцы, якая працягвала весці прамую трансляцыю, нават калі яе арыштоўвалі ў эфіры. 

Машы Калеснікавай, якая парвала свой пашпарт, адмовіўшыся пакінуць краіну пад прымусам.

Анджэю Пачобуту, польска-беларускаму журналісту, які адмовіўся станавіцца на калені і прасіць «прабачэння» ў дыктатара.

Міколе Статкевічу, афіцэру і палітыку, які адмовіўся ад незаконнай дэпартацыі і быў зноў выкрадзены прыспешнікамі Лукашэнкі.

Мы прысвячаем гэтую ўзнагароду ўсім 1300 палітвязням. Іх узялі ў закладнікі за любоў да сваёй краіны і да свабоды».

Main carousel image