Маргарыта Ворыхава: Еўрапейская моладзь, ў адрозненні ад беларускай мае ўплыў на палітычныя працэсы ў сваіх краінах
2025-11-11
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава пракаментавала «Еўрарадыё» ўдзел моладзі ў палітыцы і выбарах і адрозненне гэтага ў нашай краіне і Еўразвязе:«Моладзь, якая ўцягваецца ў палітычныя працэсы ў Еўропе, гэта моладзь, якая мае магчымасць усё ж такі праз уцягненне, праз нетрадыцыйныя формы гэтага ўдзелу – праз сацсеткі і іншыя – яны маюць усё ж такі ўплыў на палітычныя працэсы ў сваёй краіне. Яны маюць магчымасць пасля абмеркавання пайсці на выбары і прагаласаваць», — адзначыла прадстаўніца АПК.
Яна нагадала, што хаця ў Беларусі ёсць даволі шырокі фармальны ўдзел моладзі «ў палітычных працэсах праз удзел у арганізацыях, напрыклад, БРСМ», але «гэта прымусовая структура».«У нас ёсць моладзевы парламент, моладзевы савет пры Савеце міністраў – усе гэтыя кансультатыўныя структуры маюць характар нават не кансультавання, а проста збіраюць нейкія каментары ад моладзі, але пасля гэтага гэтыя каментары ні на што не паўплываюць», — перакананая палітык.
Паводле яе, моладзь не атрымлівае ніякага фідбэку, не мае ні сродкаў, ні механізмаў на тое, каб уплываць на палітычныя рашэнні ў Беларусі.
@CabinetBelarus



