Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК і аналагічная Камісія КР абмеркавалі супольную дзейнасць для падтрымкі беларусаў
2025-11-10
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі правяло чарговую працоўную сустрэчу з Камісіяй па сацыяльнай палітыцы Каардынацыйнай рады. Абмеркаванне прайшло ў рамках рэалізацыі пратакола пра супрацоўніцтва, падпісаным паміж дзвюма структурамі ў ліпені гэтага года.
Бакі абмеркавалі ход выканання дамоўленасцяў і вызначылі прыярытэтныя напрамкі далейшай працы.
Сярод ключавых тэм былі пашырэнне падтрымкі сем'яў з дзецьмі з інваліднасцю (у тым ліку магчымасць распаўсюдзіць гэтую дзейнасць на Чэхію, нароўні з Польшчай і Літвой), пошук крыніц фінансавання для вывучэння патрэб беларускіх добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне, і развіццё супрацоўніцтва з міністэрствамі сацыяльнай абароны і аховы здароўя ў краінах з беларускімі дыяспарамі.
Асаблівая ўвага надавалася пытанням падтрымкі беларускіх грамадзян пенсійнага ўзросту за мяжой.«Рэгулярныя сустрэчы паміж Прадстаўніцтвам і Камісіяй спрыяюць умацаванню сістэматычнага падыходу да фарміравання сацыяльнай палітыкі ў дэмакратычнай Беларусі і каардынацыі намаганняў у міжнародным кантэксце», — адзначыла намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета па міжнародных пытаннях Ірына Маклейн.
@CabinetBelarus



