Павел Латушка правёў сустрэчу з Паслом Украіны ў Польшчы
2025-11-06
Інфармацыя аб рэпрэсіях у адносінах да беларусаў, дзейнасці дэмакратычных сіл Беларусі, працы дэмакратычных інстытутаў для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці прадставіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з Паслом Украіны ў Польшчы Васілём Боднарам.
У сустрэчы прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.
Асобна Павел Латушка і Арцём Брухан адзначылі, што АПК і КР на сустрэчах з міжнароднымі партнёрамі паслядоўна займаюць пазіцыю важнасці падтрымкі Украіны ў яе барацьбе за свабоду і незалежнасць.
@CabinetBelarus



