Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Каментар прэс-сакратара Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі да пазіцыі, прынятай на пасяджэнні 04.11.2025  у сувязі з закрыццём мяжы Літвой

2025-11-05

— Рэжым Лукашэнкі працягвае гібрыдную агрэсію супраць суседніх дзяржаў. Тым самым менавіта рэжым прыводзіць да  ўскладненняў і абмежаванняў міжчалавечых кантактаў беларусаў з грамадзянамі дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза.
— Прынятае Літвой рашэнне пра абарону ўласных нацыянальных інтарэсаў і бяспекі літоўскага грамадства з’яўляецца лагічным крокам і рэакцыяй на мэтанакiраваныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі па парушэнні міжнародных абавязацельстваў. 
— Гэтыя дзеянні афіцыйнага Мінска, скіраваныя як на дэстабілізацыю сітуацыі на мяжы, так і на выкарыстанне паветранай прасторы для  кантрабандных тавараў на тэрыторыю краіны-суседкі, прывялі да закрыцця аэрапортаў на тэрыторыі Літвы, нанясення маральнай і матэрыяльнай шкоды як тысячам пасажыраў, так і перавозчыкам.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:
— Успрымае з разуменнем рашэнне Ураду Літвы.
— Заклікае захоўваць і пашыраць магчымасці грамадзянам Беларусі перасякаць мяжу з ЕС.
— Адначасова выступае за неабходнасць эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай прымусіць яго змяніць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку 

АПК яшчэ раз падкрэслівае, што ўсю паўнату адказнасці за сітуацыю, якая склалася на межах Беларусі з краінамі ЕС, нясе выключна рэжым Лукашэнкі і яго спецслужбы.

Аб’яднаны пераходны кабінет працягне камунікацыю з прадстаўнікамі дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза з мэтай адвакацыі правоў беларусаў, асабліва для захоўвання магчымасцяў для мабільнасці. Адначасова мы будзем працягваць камунікацыю з партнёрамі дзеля прымушэння рэжыму Лукашэнкі да змены палітыкі ў дачыненні да беларусаў, спынення гібрыднай агрэсіі супраць ЕС, а таксама падтрымкі агрэсіі Расіі супраць Украіны. 

Беларускi народ — гэта не рэжым Лукашэнкі, i ён варты свабоды i мабiльнасці.

@CabinetBelarus

Main carousel image