Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская: «Дапамога беларускім добраахвотнікам павінна пачынацца з Украіны»

2025-11-04

Як павінная выглядаць сістэма дапамогі беларускім добраахвотнікам, пракаментавала «Белсату» прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская:

«Размова вядзецца пра нашых хлопцаў, якія дабраахвотна ваююць у падраздзяленнях Украіны, аддаюць свае жыцці за яе свабоду і незалежнасць. Таму і вырашэнне пытання дапамогі ім павінна пачынацца з Украіны. Гэта і прававы статус, і легалізацыйны статус, і патрэба ў псіхічнай і медычнай рэабілітацыі.
Калі крок за крокам мы адбудуем сістэму дапамогі, мне падаецца, што будзе трохі лягчэй».



Па выніках круглага стола пра дапамогу добраахвотнікам, які адбыўся ў Вільні, былі падпісаныя прынцыпы супольнай працы. Яны павінны стаць асновай каардынацыі і адказнай падтрымкі беларусаў, што абаранялі Украіну і бяспеку рэгіёна.

@CabinetBelarus

Main carousel image