Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская сёння пачынае афіцыйны візіт у Аўстралію і Новую Зеландыю

2025-11-03

На запрашэннi міністраў замежных справаў Аўстраліі і Новай Зеландыі кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская ўпершыню наведвае гэтыя краіны.

З 3 па 7 лістапада беларускі палітык правядзе сустрэчы ў Канберы, Сіднэе, Мельбурне, Велінгтане і Окландзе, сустрэнецца з кіраўніцтвам краін, міністрамі, дыпламатамі, парламентарыямі, выступіць ва ўніверсітэтах, а таксама дыяспарай.

Мэта візіту — усталяваць адносіны з краінамі, заручыцца палітычнай падтрымкай для дэмакратычнай Беларусі. Падчас візіту будзе абмяркоўвацца дапамога для незалежных медыяў і рэпрэсаваных.

Ціханоўская падкрэсліць агульныя дэмакратычныя прынцыпы, якія аб’ядноўваюць Беларусь, Аўстралію і Новую Зеландыю — свабоду, правы чалавека і павагу да суверэнітэту. Яна падзякуе абедзвюм краінам за іх нязломную падтрымку Украіны і закліча да працягнення міжнароднага ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна.

Аўстралія і Новая Зеландыя падтрымалі беларусаў: асудзілі гвалт і ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

@CabinetBelarus

Main carousel image