Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Польскія консульствы могуць выдаваць беларусам з міжнароднай абаронай у гэтай краіне дакумент для палягчэння вяртання ў Польшчу

2025-10-31

Падчас апошняга пасяджэння працоўнай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы, якое адбылося 10 кастрычніка, беларускі бок на чале з намеснікам кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам, накіраваў запыт аб магчымай апецы консулаў Польшчы для беларусаў у трэціх краінах, якія маюць міжнародную абарону ў Польшчы.

Атрыманы адказ ад Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы, у якім гаворыцца, што згодна з інфармацыяй з Міністэрства замежных спраў Польшчы, такая апека для грамадзян Беларусі магчымая.

Пры гэтым, МЗС Польшчы паведамляе, што польскія консульствы маюць права дапамагаць беларусам «як у выпадку асоб, якія маюць у Польшчы статус уцекача ці дадатковую абарону. Дапамога абмяжоўваецца выдачай дакумента, які палягчае вяртанне замежніка ў Польшчу».

@CabinetBelarus

Main carousel image