Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК прыняла ўдзел у сустрэчы з еўрапейскімі дыпламатамі Арганізатарамі брыфінгу выступілі пасольства Нідэрландаў у Польшчы сумесна з Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Прадстаўніцтвам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.

2025-10-30

У сустрэчы таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі Dissidentby, Volnyja, фонда «Краіна для жыцця». Галоўнай мэтай брыфінгу было інфармаванне пра сітуацыі з беларускімі палітвязнямі, магчымыя вызваленні новых груп палітычных зняволеных, якіх гвалтоўна вывозяць з Беларусі.

Бакі абмеркавалі актуальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стан з рэпрэсіямі, выклікі, звязаныя з памілаваннем і гвалтоўным перамяшчэннем палітвязняў за межы Беларусі, у тым ліку легалізацыі ў краінах патэнцыйнага перамяшчэння.

Пад час размовы акрамя таго закранулі інструменты, якія сёння выкарыстоўваюцца для дапамогі праваабарончымі і гуманітарнымі арганізацыямі, а таксама перспектыву ўдзелу шырэйшага кола краін ЕС у пытаннях дапамогі гэтай мэтавай групе.

«Патрэбы палітвязняў і іх сем’яў увесь час у цэнтры ўвагі прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК. Запыт на дапамогу вялікі. Таму пад час такіх сустрэчаў мы інфармуем пра сітуацыю дзейсных і патэнцыйных партнёраў і знаходзім з іх боку салідарную падтрымку. Ёсць бачанне таго, што можна рэальна зрабіць, каб тыя хто выходзіць на волю з вязніцаў рэжыму маглі як хутчэй аднавіцца і вярнуцца да нармальнага жыцця, а тыя, хто ўсё яшчэ за кратамі маглі атрымаць падтрымку і ведалі, што на волі пра іх памятаюць і чакаюць», — адзначыла па выніку сустрэчы прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.


@CabinetBelarus

Main carousel image