Маргарыта Ворыхава — Чаму тэлефоны робяць нас трывожнымі
2025-10-16
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава запісала серыю відэазваротаў да беларускай моладзі. У чацвертым відэа яна кажа пра тое, як правільна выкарыстоўваць тэлефон:
«Ты таксама пастаянна адчуваеш трывожнасць? Гэта праз сацыяльныя сеткі.
Думаеш, проста перастаць карыстацца тэлефонам вырашыць праблему? Даследаванні кажуць — не.
Сацсеткі перагружаюць нас. Бясконцыя апавяшчэнні, параўнанні з іншымі, трывога, што прапусціў нешта важнае. Даследаванні паказваюць: чым больш сядзіш у TikTok, Instagram — тым вышэй трывожнасць, праблемы са сном і горшая канцэнтрацыя.
Наш мозг не створаны для бясконцага пераключэння паміж праграмамі — гэта забівае памяць і ўвагу.
Вось чаму школы за мяжой камбінуюць абмежаванні і клопат: боксы для тэлефонаў, ўрокі лічбавага здароўя, нават дні без гаджэтаў для перазагрузкі.
Але справа не толькі ў правілах. Галоўнае — навучыцца спраўляцца са стрэсам.
Што ты можаш зрабіць сам:
🔸 Адключы непатрэбныя апавяшчэнні.
🔸 Устанаві ліміт на экранны час або на самыя «цягучыя» праграмы.
🔸 Рабі «лічбавыя перапынкі» — хаця б гадзіну ўвечары без тэлефона.
🔸 Замяні скролінг перад сном на музыку, кнігу або прагулку.
Захавай гэта відэа, калі ў цябе таксама быў тэлефонны перагруз».
Глядзіце відэа па гэтай тэме.
@CabinetBelarus
