У Варшаве прайшла працоўная сустрэча Аб’яднагага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі міністэрстваў і інстытуцый Польшчы
2025-10-14
На пасяджэнні старшынствавалі ўпаўнаважаны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адам Халацінскі і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Ад Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ўдзельнічалі прадстаўнік па міжнародным супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Праскаловіч, юрыст прадстаўніцтва па транзіце ўлады Міхаіл Кірылюк. З боку Офіса Святланы Ціханоўскай у сустрэчы бралі ўдзел дарадца па справах міжнароднай палітыкі Дзяніс Кучынскі і дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў.
Супрацоўнікі польскіх міністэрстваў і ведамстваў былі праінфармаваныя аб праблемных пытаннях жыцця і дзейнасці беларускай дыяспары ў Польшчы. У тым ліку былі паднятыя пытанні сацыяльнага забеспячэння, адукацыі, маладзёжнай і візавай палітыкі, адкрыцця банкаўскіх рахункаў, культуры і навукі, праблемныя пытанні з дакументамі, пытанні прававой абароны і правоў беларусаў у трэціх краінах
У выніку была дасягнутая дамоўленасць пра працяг кансультацыяў.
Падрабязней пра абмеркаваныя тэмы глядзіце тут.
@CabinetBelarus
