Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вадзім Кабанчук: «Беларусы, якія ваявалі на баку Расіі і загінулі ва Украіне, сталі ахвярамі прапаганды і ідэалогіі рускага свету»

2025-10-14

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук пракаментаваў інфармацыю пра колькасць загінулых беларусаў, якія ваявалі ва Украіне на баку Расіі:

«Гледзячы на спіс хлопцаў, якія загінулі, хачу заўважыць, што ў іх яшчэ адносна доўгі тэрмін знаходжання на фронце, таму што звычайнае жыццё расійскага штурмавіка — каля трох тыдняў.

Яны часткова сталі ахвярамі індактрынацыі рускім светам, і часткова ахвярамі беларускай прапаганды, якая гераізуе т.з. СВА ("спецыяльная ваенная аперацыя", так расійская прапаганда называе вайну ва Украіне, развязаную Расіяй).

Па інфармацыі ад украінскага боку, беларусы, якія ваююць за Расію, не імкнуцца да нейкіх зямляцтваў, стварэння падраздзяленняў, дзе б яны былі разам. Яны распарушаныя па ўсіх расійскіх частках і час ад часу трапляюць у палон.

Гэта звычайна хлопцы, якія маюць не вельмі высокі айкью. Частка з іх працавала на расійскіх будоўлях, былі там гастрабайтарамі і павяліся на "цікавыя" гісторыі пра СВА і зарабкі ў мільёны расійскіх рублёў.

Сумна тое, што гэта беларусы, і сумна тое, што Беларусь ужо адчувае подых вайны. Калі так пойдзе далей, мы пабачым, што колькасць загінулых беларусаў з двух бакоў пачынае даганяць, напрыклад, колькасць беларусаў, якія загінулі ў вайне ў Афганістане».

Па дадзеных адкрытых крыніцаў, ва Украіне загінулі 314 беларусаў, якія ваявалі з боку Расіі, і каля 70 — з боку Украіны.

@CabinetBelarus

Main carousel image