У Варшаве праходзіць працоўная сустрэча АПК і офіса Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі міністэрстваў і інстытуцый Польшчы
2025-10-13
Польскую дэлегацыю ўзначальвае ўпаўнаважаны прадстаўнік Міністра замежных спраў па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адам Халацінскі. Беларускую — намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Павел Латушка.
Тэма сустрэчы — вырашэнне праблемных пытанняў жыцця і дзейнасці беларускай дыяспары ў Польшчы. Абмяркоўваюцца пытанні адукацыі, культуры, навукі, моладзевай і сацыяльнай палітыкі, у тым ліку пенсійнага забеспячэння, адкрыцця банкаўскіх рахункаў, выдачы віз і іншыя.
@CabinetBelarus

