Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава — што такое расійскае «Інтэрбачанне» насамрэч

2025-10-03

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава запісала серыю відэазваротаў да беларускай моладзі. У другім відэа яна разбірае розніцу паміж «Еўрабачаннем» і расійскім «Інтэрбачаннем»:

«А вы глядзелі Інтэрбачанне? Я — не, але бачыла ўрывкамі на «Ютубе». І шчыра? Ну нейкая калгасная падробка.

Расія і Беларусь вылецелі з «Еўрабачання» у тым ліку за агрэсію супраць Украіны. І вось яны вырашылі даказаць, што могуць самі. Але, як аказалася, не могуць.

«Еўрабачанне» — гэта мільёны гледачоў, адкрытае галасаванне, новыя артысты, якія потым гастралююць па ўсёй Еўропе.

«Інтэрбачанне»?
▪️Няма нармальнага рынку, каб прасоўваць пераможцаў.
▪️Няма народнага галасавання — усё вырашае журы.
▪️Ніводнага жывога гледача — суцэльная аплачаная масоўка па 3000 рублёў у дзень.
▪️Кантракты на подпіс, што не будзе ніякай дыскрэдытацыі Расіі.

Няма свабоды — ніякіх «нестандартных» артыстаў, музыкі, касцюмаў. Толькі сумныя нумары, якія не раздражняюць савецкіх ідэолагаў.

Гэта не сцэна для артыстаў. Гэта сцэна для прапаганды. Задача была простая: паказаць, што Расія не ў ізаляцыі, што “традыцыйныя каштоўнасці” актуальныя і людзей, якія іх падзяляюць, нібыта вельмі шмат. Але атрымалася наадварот.

Ну і ў той час як студэнты мараць пра свабоду і абмены, наша краіна прыцягнутая як масоўка — адбываць нумар дзеля чужой гульні.

І вось у гэтым увесь абсурд: замест таго каб укладвацца ў адукацыю, у моладзь, у будучыню — мільярды сыходзяць на тое, каб даказаць свету, што «мы таксама можам». Але яны не могуць.

«Інтэрбачанне» — гэта не свята музыкі. Копія, кітч і паказуха. Але з іншага боку, як ужо адзначалі некаторыя блогеры, чым больш яны трацяць на гэтую паказуху, тым менш у іх застаецца на вайну».

Больш інфармацыі пра гэта – у відэа.

@CabinetBelarus

Main carousel image