Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава — пра абмежаванні мабільнасці беларускай моладзі праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі

2025-10-02

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава запісала серыю відэазваротаў да беларускай моладзі. Першае відэа тычыцца абмежаванняў мабільнасці беларускай моладзі, якія ўзніклі праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі:

«Ведаеш, што самае прыніжальнае? Калі твае аднагодкі з Варшавы пасля пар сядаюць у самалёт за 9 еўра і праз дзве гадзіны ўжо ў Парыжы на канцэрце… А ты з Мінска нават не можаш выехаць без візы, даведкі і страху, што заўтра ў цябе анулююць пашпарт.

Рэжым дагэтуль думае, што моладзь павінна сядзець ціха і радавацца таму, што калі пашанцуе, то будзе хоць бы бульба. Хаця і з гэтым апошнім часам неяк кепска спраўляюцца. Рэжым баіцца моладзі, якая пабачыць, як жывуць у нармальнай Еўропе, і ўжо ніколі не пагодзіцца жыць у яго калгаснай дыктатуры.

Гэтыя метады больш не працуюць. Моладзь ужо бачыць (дарэчы, якраз праз TikTok))) як жывуць у нармальных краінах. Мы заслугоўваем болей, чым канцэрты Мота і «Інтэрбачанне».

І Беларусь будучыні — гэта Мінск, з якога можна за некалькі гадзін паляцець у Парыж, Берлін ці Рым. Гэта студэнты, якія не хаваюць пашпарты, а складаюць чамаданы на выходныя. Гэта моладзь, якая свабодна дыхае, вучыцца і будуе жыццё.

Хочаш такой Беларусі? Тады час нешта для гэтага рабіць».

Відэа глядзіце тут.

@CabinetBelarus

Main carousel image