Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Больш за 15 % насельніцтва Беларусі — людзі старэйшыя за 65 гадоў — Ірына МакЛейн

2025-10-01

Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў справе ўразлівых груп Ірына Маклейн да Міжнароднага Дня пажылых людзей пракаментавала становішча гэтай групы насельніцтва ў Беларусі:

«Сацыяльная дзяржава — гэта не толькі пра пенсіі і льготы. Гэта мадэль, у якой дзяржава абавязана служыць грамадзянам, будаваць сістэмы падтрымкі, забяспечваць празрысты і справядлівы механізм пераразмеркаванне рэсурсаў.

Аўтарытарны рэжым у Беларусі мэтанакіравана разбурае гэтую мадэль. Бо сацыяльная дзяржава патрабуе даверу паміж грамадзянамі і ўладай, а рэжым пабудаваны на страху і падаўленні. Там, дзе павінны быць інвестыцыі ў медыцыну і сацыяльныя паслугі, — мы бачым выдаткі на сілавы апарат. Там, дзе павінна быць забеспячэнне годнасці пажылых, — мы бачым рэпрэсіі і занядбанне.

Больш за 15 % насельніцтва Беларусі — людзі старэйшыя за 65 гадоў. Іх жыццёвая мудрасць і праца былі асновай краіны. Але менавіта яны сёння найбольш пацярпелі ад таго, што ўлады замянілі сацыяльную палітыку рэпрэсіўнай.

Будучая Беларусь павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы: празрыстыя пенсійныя механізмы, даступную медыцыну, сістэму сацыяльных паслуг і падтрымку сям’і. Бо толькі тая краіна, якая клапоціцца пра сваіх старэйшых, мае маральнае права называцца сучаснай і справядлівай».


@CabinetBelarus

Main carousel image