Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Першае афіцыйнае прызнанне ўніверсітэта імя Валовіча» — Андрэй Лаўрухін

2025-10-01

Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча зарэгістраваная ў Польшчы. Рашэнне пра гэта 23 верасня прыняў Раённы суд Варшавы.

Рэгістрацыя азначае завяршэнне падрыхтоўчага этапу і пераход да юрыдычна замацаванага існавання ініцыятывы.

«Адбыўся вельмі важны арганізацыйны крок ў стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча. Гэта істотна для інстытуцыяналізацыі ініцыятывы і першае афіцыйнае прызнанне ўніверсітэта ў адукацыйнай прасторы Польшчы», — адзначыў намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў справе адукацыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Андрэй Лаўрухін.

Паводле яго, рэгістрацыя таксама «дае падставу для больш канкрэтных і паспяховых перамоў з патэнцыйнымі донарамі праекта – цяпер можна спасылацца ужо не толькі на ідэю, но і на рэчаіснасць».

Універсітэт Валовіча плануецца як прастора для магістрантаў і дактарантаў, зацікаўленых у даследчай працы з беларускім кантэкстам, на беларускай мове, ва ўмовах акадэмічных свабод і ў еўрапейскім акадэмічным асяроддзі. Прэзентацыя канцэпцыі Універсітэта адбылася ў маі 2024 года.

@CabinetBelarus

Main carousel image