«Першае афіцыйнае прызнанне ўніверсітэта імя Валовіча» — Андрэй Лаўрухін
2025-10-01
Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча зарэгістраваная ў Польшчы. Рашэнне пра гэта 23 верасня прыняў Раённы суд Варшавы.
Рэгістрацыя азначае завяршэнне падрыхтоўчага этапу і пераход да юрыдычна замацаванага існавання ініцыятывы.«Адбыўся вельмі важны арганізацыйны крок ў стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча. Гэта істотна для інстытуцыяналізацыі ініцыятывы і першае афіцыйнае прызнанне ўніверсітэта ў адукацыйнай прасторы Польшчы», — адзначыў намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў справе адукацыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Андрэй Лаўрухін.
Паводле яго, рэгістрацыя таксама «дае падставу для больш канкрэтных і паспяховых перамоў з патэнцыйнымі донарамі праекта – цяпер можна спасылацца ужо не толькі на ідэю, но і на рэчаіснасць».
Універсітэт Валовіча плануецца як прастора для магістрантаў і дактарантаў, зацікаўленых у даследчай працы з беларускім кантэкстам, на беларускай мове, ва ўмовах акадэмічных свабод і ў еўрапейскім акадэмічным асяроддзі. Прэзентацыя канцэпцыі Універсітэта адбылася ў маі 2024 года.
@CabinetBelarus
