Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

З кім сустрэлася Святлана Ціханоўская падчас Варшаўскага форуму па бяспецы?

2025-10-01

Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краінаў свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў. 

Акрамя выступаў на дыскусіі і галоўнай сцэне форуму Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў:

з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім; 
дарадцам прэзідэнта Літвы Кястуцісам Будрысам; 
мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім; 
спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа Кітам Келагам; 
прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі; 
спецыяльнай прадстаўніцай ЕС па правах чалавека Кайсай Олонгрэн; 
ценявой міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэл; 
Білам Браўдэрам, адным з ініцыятараў «Акту Магніцкага»; 
Міраславам Лайчакам, дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэм’ер-міністра Славакіі; 
Сяргеем Лагадзінскім, сустаршынём «Еўранэсту».

Падчас размоваў абмяркоўваліся:
вынікі вучэнняў «Запад»;
магчымыя наступствы для Беларусі; 
наступныя крокі па вызваленні палітвязняў з удзелам амерыканскай адміністрацыі;
падтрымка рэпрэсаваных; 
пагрозы бяспецы; 
магчымыя сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі.

Ціханоўская таксама выступіла на нефармальнай сустрэчы для лідараў і ўзяла ўдзел у працоўным ланчы для спікераў форуму.

Падрабязней пра візіт — па спасылцы.

Main carousel image