Святлана Ціханоўская сустрэлася з новай прадстаўніцай ЕС па правах чалавека Кайсай Оллонгрэн
2025-10-01
Кіраўніца АПК і спецпрадстаўніца ЕС абмеркавалі апошнія хвалі вызвалення палітвязняў, магчымасці для іх падтрымкі.
Светлана Ціханоўская заклікала распрацаваць на ўзроўні ЕС комплекснае рашэнне для легалізацыі і дапамогі тым, хто вызвалены з беларускіх турмаў і вывезены ўладамі ў ЕС.
Кіраўніца АПК таксама заклікала прадстаўніцу ЕС Кайсу Оллонгрэн падтрымаць захаванне абодвух мандатаў ААН па Беларусі: Спецыяльнага дакладчыка і групы незалежных экспертаў. Абмяркоўвалі таксама магчымую супрацу на пляцоўцы ААН.
Ціханоўская распавяла пра працу Міжнароднага гуманітарнага фонду, Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў рэжыму, беларускіх праваабаронцаў, ініцыятыву Літвы па прыцягненні рэжыму да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе.
Разам са Святланай Ціханоўскай у сустрэчы ўдзельнічаў яе муж Сяргей Ціханоўскі, які распавёў пра свой турэмны досвед, як яго вывозілі з краіны. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на сітуацыю з палітвязнямі ў рэжыме інкамунікада.
@CabinetBelarus

