Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім

2025-10-01

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падзякавала мэру за падтрымку шэлтэраў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў у польскай сталіцы.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што ў бліжэйшы час можа узнікнуць патрэба прыняць больш людзей і папрасіла Рафала Тшакоўскага аказаць усебаковую падтрымку.

Таксама палітыкі абмеркавалі лёс беларускіх пляцовак у Варшаве, правядзенне спартовых і культурных польска-беларускіх ініцыятываў. Ціханоўская прапанавала зрабіць беларускія версіі сайтаў гораду і іншых матэрыялаў для падтрымцы беларускай культуры і ідэнтычнасці.

На сустрэчы Ціханоўскую суправаджаў яе муж Сяргей Ціханоўскі, былы палітвязень вызвалены з турмы дзякуючы намаганням прэзідэнта ЗША.

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета 29-30 верасня знаходзілася ў Варшаве, дзе выступала на адным з найважнейшых міжнародных мерапрыемстваў у сферы бяспекі – Warsaw Security Forum.

@CabinetBelarus

Main carousel image