Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў Warsaw Security Forum
2025-09-30
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета знаходзіцца ў Варшаве, дзе выступае на адным з найважнейшых міжнародных мерапрыемстваў у сферы бяспекі – Warsaw Security Forum.
Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у дыскусіях:
▪️ «Непахісныя: барацьба за дэмакратычны суверэнітэт у варожым суседстве» (разам з Аляксандрай Мацвійчук, лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру, Саламэ Зурабішвілі, прэзідэнткай Грузіі, і Рафалам Тшаскоўскім, мэрам Варшавы).
▪️«Надзея пад ціскам: дэмакратычная барацьба Беларусі» (разам з Сяргеем Ціханоўскім, мадэратар – літоўскі палітык і дыпламат Лінас Лінкявічус).
Запланаваныя сустрэчы з:
– Саламэ Зурабішвілі, прэзідэнткай Грузіі;
– Рафалам Тшаскоўскім, мэрам Варшавы;
– Пріці Патель, ценявой міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі;
– Кайсай Олангрэн, спецыяльнай прадстаўніцай ЕС па правах чалавека.
Акрамя таго, дэмакратычная лідарка Беларусі ўдзельнічае ў афіцыйнай вячэры WSF, арганізаванай міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, і ў працоўным ланчы на высокім узроўні “Каардынацыя заходняй стратэгіі ў адказ на вайну Расіі”.
Warsaw Security Forum – гэта пляцоўка для абмеркавання глабальных выклікаў бяспекі, дзе Беларусь прадстаўлена як краіна, што змагаецца за дэмакратыю і суверэнітэт.
@CabinetBelarus
