У Стакгольме стартуе лідарская праграма для беларускіх актывістак
2025-09-29
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч, адказная ў Кабінеце за пытанні гендарнай роўнасці і праблемы ўразлівых груп, распавядае пра змест праграмы:«Цяпер я знаходжуся ў Стакгольме, дзе пачынаецца лідарская праграма для беларускіх актывістак, анансаваная яшчэ ў чэрвені падчас Жаночага палітычнага форуму.
На працягу гэтага тыдня беларускія актывісткі з розных сфер — праваабароны, медыя, адукацыі, культуры, гендарнай роўнасці і фемінізму — будуць вывучаць шэраг тэм. Сярод іх: фемінісцкі падыход у пытаннях вайны, міру і бяспекі; пабудова каманд у крызісны час; асаблівасці гендарнага мейнстрымінгу, гендарнага аналізу і падыходаў да гендарнай роўнасці ў краінах з няўстойлівай дэмакратыяй.
Акрамя гэтага, сёння адбудзецца візіт у Міністэрства замежных спраў і сустрэча з міністаркай Марыяй Мальмер-Стэнэргард, якая знайшла час у вельмі насычаным графіку для сустрэчы з нашай групай. Для яе важна падкрэсліць: жанчыны павінны падтрымліваць адна адну не толькі ў палітыцы, але і ў жыцці.
Сачыце за навінамі ў канале Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Усе дэталі — хутка».
@CabinetBelarus
