Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Польшча прыме 13 былых палітвязняў, якія былі прымусова дэпартаваныя ў Літву

2025-09-26

«Мы звярнуліся да польскага боку з просьбай не прымяняць Дублінскі рэгламент і не накіроўваць зваротна тых палітзняволеных, якія хацелі б легалізавацца ў Польшчы, у Літву, з улікам таго, што першай краінай іх уезду з'яўляецца Літва. І папярэдне мы маем тут пазітыўны падыход з боку Польшчы», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас II Кангрэса па палітзняволеных, які праходзіць сёння ў Варшаве.

Дублінскі рэгламент азначае, што адказнасць за ўцекача нясе першая краіна ЕС, у якую ён заехаў. Менавіта яна павінна зарэгістраваць яго, разгледзець заяву на прытулак і забяспечыць усе неабходныя працэдуры. Іншыя краіны ЕС маюць права адправіць уцекача назад у гэтую першую краіну.

«Мы атрымалі спіс 13 палітвязняў з апошняй групы, якія былі вызвалены з турмаў Беларусі, якія маюць намер пераехаць на жыхарства і легалізавацца на тэрыторыі Польшчы. У сваю чаргу я перадаў гэты спіс у адрас Ведамства па справах замежнікаў Польшчы, да спадара міністра Томаша Цытрыновіча і ў Міністэрства замежных спраў Польшчы. Мы ўжо маем 3 кейсы фактычнага звароту былых палітзняволеных па пытаннях легалізацыі на тэрыторыі Польшчы

У нас усталявана рабочая камунікацыя з Ведамствам па справах замежнікаў Польшчы па індывідуальных кейсах. Дадаткова праз тыдзень мы плануем правесці чарговае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў пры МУС Польшчы дзеля таго, каб абмеркаваць справы легалізацыі палітзняволеных з Беларусі ў Польшчы», — падкрэсліў Павел Латушка.

Main carousel image