У Варшаве праходзіць ІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі
2025-09-26
У Кангрэсе ўдзельнічаюць намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч, кіраўнік апарата Кабінета Валерый Мацкевіч.
Вольга Зазулінская прыме ўдзел ў дыскусійнай панэлі, на якой абмяркуюць дзеянні дэмакратычных сіл па вызваленні палітзняволеным і дапамозе ім.
З Кангрэса #WithoutJustCause вядзецца прамая трансляцыя ў ютубе.
ІI Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause пройдзе 26 і 28 верасня ў Варшаве і Познані. 27 верасня на беразе Віслы ў Варшаве адбудзецца сайд-івент Кангрэса — канцэрт беларускіх музычных гуртоў у падтрымку палітзняволеных.
@CabinetBelarus

