Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы прыме ўдзел у II Кангрэсе па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause
2025-09-25
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская будзе ўдзельнічаць у якасьці спікеркі ў панэльнай дыскусіі, прысвечанай працы дэмакратычных сілаў Беларусі, замежных палітыкаў і няўрадавых арганізацыяў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных.«Дэмакратычныя сілы робяць даволі шмат дзеля вызвалення і падтрымкі палітзняволеных. Па меркаваннях бяспекі большая частка гэтай працы застаецца не публічнай. Мы зможам спакойна выдыхнуць і нешта расказаць падрабязней толькі тады, калі будуць вызвалены ўсе палітзняволеныя і будуць спынены рэпрэсіі, калі дапамогу атрымаць усе, хто мае ў гэтым патрэбу. А пакуль мы не спыняемся, супрацоўнічаем з усімі канструктыўнымі сіламі і структурамі», — адзначыла Вольга Зазулінская.
Плануецца, што ў працы Кангрэса прымуць удзел і іншыя чальцы каманды прадстаўніцтва — Юлія Міцкевіч, Станіслаў Салавей, Ірына МакЛейн. Сярод удзельнікаў Кангрэса — былыя палітвязні, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, НДА і міжнародных арганізацыяў.
ІI Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause пройдзе 26 і 28 верасня ў Варшаве і Познані. 27 верасня на беразе Віслы ў Варшаве адбудзецца сайд-івент Кангрэса — канцэрт беларускіх музычных гуртоў у падтрымку палітзняволеных.
@CabinetBelarus
