Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«За гэтыя пяць гадоў мы прайшлі вялікі шлях» – Юлія Міцкевіч пра змены ў гендарнай палітыцы

2025-09-24

Як змянілася роля жанчын у беларускай палітыцы за апошнія гады? Ці сапраўды жаночыя квоты ўплываюць на сітуацыю? Ці дзейнічае на беларусаў і беларусак «правы паварот» у Еўропе?

У інтэрв’ю выданню дekoder на гэтыя пытанні адказвае Юлія Міцкевіч, першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, адказная за праблемы гендарнай роўнасці і ўразлівых груп:

📌 «У 2020-м адносна феномену жаночай рэвалюцыі ў грамадстве існаваў безумоўны кансенсус. Але з’явіліся правыя, кансерватыўныя сілы, якія пачалі пераконваць, што нічога асаблівага не адбылося: «ну выйшлі жанчыны, і што з таго?». Кансенсус быў разбураны. Але не цалкам, і гэта вельмі важна».

📌 «Патрэбныя намаганні не толькі з боку групы зацікаўленых людзей, але і лідараў і лідарак меркаванняў, палітыкаў. У тым ліку таму ў 2020-м мы пачалі размову са Святланай Ціханоўскай пра тое, што патрэбная дарадца па гендарных пытаннях, каб гэтая праблема была ў парадку дня, заставалася здабыткам 2020 года».

📌 «Жанчыны павінны мець права быць прадстаўленымі ў палітыцы, яны яго не мелі стагоддзямі. Для многіх палітыка да гэтага часу застаецца мужчынскай сферай. Таму гендарныя квоты ў Каардынацыйнай радзе былі замацаваныя на ўзроўні 40%».

📌 «Калі ты заяўляеш, што Беларусь павінна стаць часткай ЕС, то не можаш сказаць, што гендарныя пытанні не маюць значэння. Гендарная роўнасць – адна з важных каштоўнасцей еўрапейскай палітыкі».

@CabinetBelarus

Main carousel image