У Варшаве пройдзе фэст у падтрымку палітвязняў #67ВольныДзень
2025-09-23
Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, анансуе падзею і запрашае далучыцца:
«27 верасня а 16-й гадзіне на беразе Віслы ў Варшаве мы збяромся на чарговы Вольны Дзень – у падтрымку палітзняволеных.
На сцэне выступяць беларускія музыкі Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Будуць і спецыяльныя госці з Польшчы – Szczupak i Kocur. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля. Вядучыя імпрэзы – музычная журналістка Марына Савіцкая і вольны купалавец Ігар Сігоў.
Гасцей будуць чакаць пачастункі – веганскія стравы, плоў, шашлык і традыцыйныя дранікі ад Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі!”.
Уваход вольны, але вітаюцца данаты ад 50 злотых: усе сродкі пойдуць на дапамогу палітвязням праз праекты аб’яднання “Да Волі!” – арганізатара фэсту.
Партнёрамі падзеі сталі Музей Вольнай Беларусі, Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і асацыяцыя Razam.ch.
Запрашаю ўсіх далучыцца! Гэта не толькі канцэрт і сустрэча сяброў, але і напамін сабе і іншым, што нават у выгнанні беларусы здольныя трымацца разам, падтрымліваць адзін аднаго і ладзіць прастору свабоды».
📍 Варшава, бераг Віслы
📌 Рэгістрацыя
@CabinetBelarus
