Кампанія «Кадравы Рэзерв» запускае Клубы рэфарматараў у розных гарадах Еўропы
2025-09-22
Пра пляцоўку для беларусаў, якія гатовыя працаваць над канкрэтнымі рашэннямі для будучай Беларусі, распавядае Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі»:«Клубы рэфарматараў дазваляюць працаваць у групах па ключавых напрамках падрыхтоўкі да рэформ, будаваць супольнасць аднадумцаў, развіваць супрацоўніцтва, праводзіць практычныя дыскусіі, адаптоўваць еўрапейскі досвед да беларускіх умоў і фарміраваць базу ведаў і інструментаў — канцэпцый, дакументаў, законапраектаў для будучых перамен.
Сустрэчы ў кастрычніку пройдуць у Варшаве, Гданьску, Познані, Кракаве, Празе, Уроцлаве і Вільні. Калі вы жывяце ў гэтых гарадах і зацікаўленыя ва ўдзеле — далучайцеся да Кадравага Рэзерву. Удзельнікі клубаў атрымліваюць практычны досвед і магчымасць дзейнічаць ужо сёння».
📌 Далучыцца можна праз: https://pr-belarus.org/be/apply-by
@CabinetBelarus
