Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Тэма палітвязняў – гэта не толькі палітыка, гэта перадусім чалавечая і сацыяльная драма»

2025-09-22

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская і яе намесніцы Юлія Міцкевіч, Ірына МакЛейн і намеснік Станіслаў Салавей нагадваюць пра II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, які адбудзецца 26 верасня ў Варшаве і 28 верасня ў Познані.

Вольга Зазулінская:
«Кангрэс – гэта не толькі абмен думкамі, але і выпрацоўка рэальных крокаў падтрымкі для палітвязняў і іх сем’яў. Важна, каб голас кожнай ахвяры рэпрэсій быў пачуты і ператварыўся ў дзеянні».

Юлія Міцкевіч:
«Мы хочам, каб гэты Кангрэс стаў прасторай, дзе розныя супольнасці – сем’і зняволеных, праваабаронцы, моладзь – змаглі адкрыта гаварыць пра свае патрэбы. Інклюзія і ўзаемная падтрымка – галоўны прынцып гэтай падзеі».

Ірына МакЛейн:
«Тэма палітвязняў — гэта не толькі палітыка, гэта перадусім чалавечая і сацыяльная драма. Людзі праходзяць праз катаванні, страчваюць здароўе і свабоду, сем’і застаюцца без падтрымкі. Гэта той выклік, які беларускае грамадства павінна прыняць як уласную адказнасць. Бо будаваць будучыню свабоднай Беларусі мы можам толькі тады, калі навучымся абараняць тых, хто апынуўся ў найбольш уразлівым становішчы. Таму гэты Кангрэс – пра нас усіх, і важна, каб як мага больш беларусаў далучыліся да яго дыскусій і сустрэч».

Станіслаў Салавей:
«Для мяне Кангрэс – гэта магчымасць аб’яднаць намаганні розных людзей і арганізацый, каб не даць свету забыцца пра пакуты палітвязняў. Гэта наш абавязак – рабіць гэтую тэму бачнай і ў Беларусі, і за яе межамі».

@CabinetBelarus

Main carousel image