Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская: «Сёння мы не ведаем, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч і ў якіх умовах»

2025-09-17

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі звярнулася да міжнароднай супольнасці з заклікам прыкласці ўсе намаганні дзеля атрымання афіцыйнай інфармацыі пра лёс і месцазнаходжанне палітвязня.

Вольга Зазулінская:
«Нагадваю, што 11 верасня Мікола Статкевіч адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі ў Літву і вярнуўся ў Беларусь. Некаторы час ён знаходзіўся на нейтральнай паласе паміж дзвюма краінамі. Былі надзеі, што палітык апынецца дома, але гэтага не адбылося – яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома. “Наша Ніва” паведамляла, што палітвязень знаходзіцца ў турме ў Глыбокім.

Аднак жонка палітвязня Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў Facebook распавяла, што ў Глыбокім турэмная адміністрацыя адмаўляецца пацвердзіць, ці Мікола Статкевіч утрымліваецца там. Зноў інфармацыйны вакуум – і гэта пасля амаль трох гадоў яго ізаляцыі ад знешняга свету ў рэжыме інкамунікада.

Сёння мы не ведаем, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч і ў якіх умовах. Таму звяртаюся з просьбай да ўсіх міжнародных структур і дыпламатаў прыкласці ўсе магчымыя намаганні, каб атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне лёсу і месцазнаходжання Міколы Статкевіча.

Гэта пытанне не толькі чалавечай годнасці і правоў аднаго чалавека. Гэта выпрабаванне для ўсёй міжнароднай сістэмы абароны правоў чалавека».


@CabinetBelarus

Main carousel image