Рэформы і прыярытэты транзітнага перыяду – Святлана Ціханоўская правяла працоўны званок з прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Кабінета
2025-09-17
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла працоўны званок з прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Алісай Рыжычэнка.
Абмеркавалі:
• прыярытэтныя напрамкі распрацоўкі эканамічных рэформ;
• супрацоўніцтва з міжнароднымі экспертамі і правядзенне кансультацый па рэформах;
• стратэгіі для транзітнага перыяду і вызначэнне прыярытэтаў фінансавання;
• праграмы перападрыхтоўкі і падтрымкі людзей у новых эканамічных умовах;
• працу з грамадскай думкай адносна неабходнасці правядзення рэформ.
Святлана Ціханоўская:«Эканамічныя пераўтварэнні – аснова будучай стабільнасці краіны. Рэформы павінны быць прадуманыя, паступовыя і арыентаваныя найперш на чалавека. Наша задача – не шокавая тэрапія, а падрыхтаваныя рашэнні, якія дадуць людзям упэўненасць і перспектывы. Я буду падтрымліваць працу Прадстаўніцтва па эканоміцы і фінансах Кабінета, каб забяспечыць адкрытае экспертнае абмеркаванне і лабіяваць падтрымку для будучых рэформ».
Аліса Рыжычэнка:«Мы разумеем, што эканоміка – гэта не толькі лічбы, але і давер грамадства. Таму нашай задачай з’яўляецца не толькі распрацоўка стратэгій і рэформ, але і праца з грамадскай думкай, адкрыты дыялог і падрыхтоўка людзей да будучых перамен».
@CabinetBelarus
