Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава тлумачыць рызыкі, якія могуць узнікнуць з прызнаннем ЕГУ «экстрэмісцкай» арганізацыяй

2025-09-16

📢 Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета ў інтэрв’ю выданню «Салідарнасць» параіла выкладчыкам і студэнтам ЕГУ прыняць меры бяспекі ў сувязі з намерам рэжыму Лукашэнкі прызнаць ВНУ «экстрэміcцкай арганізацыяй»:

Верагоднасць прызнання вельмі высокая: калі генпракурор ужо накіраваў заяву ў Вярхоўны суд, гэта амаль непазбежна.

Пагрозы для студэнтаў і выкладчыкаў: любы ўдзел у дзейнасці ўніверсітэта можа трактавацца як «экстрэмізм» ці яго фінансаванне у тым ліку аплата за навучанне, валанцёрства, карыстанне матэрыяламі ЕГУ.

Асаблівая рызыка для тых, хто жыве ў Беларусі ці плануе вяртацца – дыплом ЕГУ ў Беларусі хутчэй за ўсё не прызнаюць, ён можа стаць падставай для ціску.

Для тых, хто не вяртаецца ў Беларусь, пагроз амаль няма: у ЕС дыпломы застаюцца прызнанымі, перавод крэдытаў магчымы. Але ціск можа ісці праз сваякоў, што засталіся ў краіне.

Кантэкст: штогод у еўрапейскія ВНУ паступаюць каля 16 тысяч беларусаў, што рэжым успрымае як «адток мазгоў». ЕГУ быў адносна простай магчымасцю атрымаць адукацыю за мяжой без ведання літоўскай. Таму ўлады блакуюць любыя магчымасці для навучання за межамі.

Альтэрнатывы: студэнтам варта разглядаць таксама польскія, чэшскія і іншыя ўніверсітэты.

• Парады студэнтам ЕГУ:
- не мець публічнай сувязі з універсітэтам (каментарыі, лайкі, адкрытае прызнанне навучання);
- на мяжы не называць ЕГУ месцам навучання;
- дбаць пра лічбавую бяспеку (не ехаць з прыладамі, дзе ёсць акаўнты ЕГУ);
- аплату весці праз еўрапейскія рахункі;
- па магчымасці менш ездзіць у Беларусь, разгледзець акадэмічны адпачынак, пракансультавацца з юрыстамі.


@CabinetBelarus

Main carousel image