Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Крокі падтрымкі на выпадак новых масавых вызваленняў палітвязняў абмеркавалі на сустрэчы ў Музеі Вольнай Беларусі

2025-09-13

У сустрэчы ў Варшаве з прадстаўнікамі арганізацый дапамогі палітвязням узялі ўдзел Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, і намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка.

Да размовы далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы Dissidentby, «Вольныя», ByHelp, Partyzanka, Freedom Women, Humanosh, асацыяцыі палітвязняў «Да волі», Libereco, Беларускі ПЭН, Праваабарончага цэнтра «Вясна», Dapamoga, Асацыяцыя палітвязняў Беларусі, Цэнтр Беларускай салідарнасці і фонд «Краіна для жыцця».

Мэта сустрэчы – загадзя выпрацаваць скаардынаваныя дзеянні, каб у выпадку масавых вызваленняў палітвязні і іх сем’і адразу атрымалі ўсю неабходную дапамогу.

Вольга Зазулінская:
«Вызваленні могуць адбыцца ў любы момант. Гэта значыць – патрэбна загадзя падрыхтаваная інфраструктура, жыллё, дакументы, медыцынская і псіхалагічная дапамога. Наш абавязак – быць гатовымі, каб ніхто з вызваленых не застаўся без падтрымкі».

Сустрэча арганізаваная Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай.

@CabinetBelarus

Main carousel image