Крокі падтрымкі на выпадак новых масавых вызваленняў палітвязняў абмеркавалі на сустрэчы ў Музеі Вольнай Беларусі
2025-09-13
У сустрэчы ў Варшаве з прадстаўнікамі арганізацый дапамогі палітвязням узялі ўдзел Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, і намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка.
Да размовы далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы Dissidentby, «Вольныя», ByHelp, Partyzanka, Freedom Women, Humanosh, асацыяцыі палітвязняў «Да волі», Libereco, Беларускі ПЭН, Праваабарончага цэнтра «Вясна», Dapamoga, Асацыяцыя палітвязняў Беларусі, Цэнтр Беларускай салідарнасці і фонд «Краіна для жыцця».
Мэта сустрэчы – загадзя выпрацаваць скаардынаваныя дзеянні, каб у выпадку масавых вызваленняў палітвязні і іх сем’і адразу атрымалі ўсю неабходную дапамогу.
Вольга Зазулінская:«Вызваленні могуць адбыцца ў любы момант. Гэта значыць – патрэбна загадзя падрыхтаваная інфраструктура, жыллё, дакументы, медыцынская і псіхалагічная дапамога. Наш абавязак – быць гатовымі, каб ніхто з вызваленых не застаўся без падтрымкі».
Сустрэча арганізаваная Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай.
@CabinetBelarus



