Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

🙏 Як падтрымаць вызваленых учора палітзняволеных?

2025-09-13

Увесь дзень учора мы сачылі за навінамі, пакуль там з'яўляліся імёны людзей, што выйшлі на волю.

Большасць ужо даехалі да Вільнюса і, магчыма, рыхтуюцца да сустрэч з роднымі. У найбліжэйшым часе ім давядзецца аднаўляцца і будаваць жыццё на новым месцы.

🕊️ Дапаможам?

👉 BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных. Кожны і кожная зможа атрымаць €1000, але таксама трэба будзе пакрыць медычныя і іншыя выдаткі. Ужо сабрана €80.000, але збор працягваецца.

👉 «Дапамога» прыняла некаторых палітвязняў у сваім шэлтары «Замак». З дадатковымі грашыма шэлтар зможа прыняць больш людзей і стане больш камфортным для жыхароў.

👉 Таксама шэлтар у Вільнюсе ёсць у «Краіны для жыцця». Яго выдаткі выраслі ў некалькі разоў. Каб забяспечыць усіх самым неабходным, тэрмінова збіраюць 2 500 €.

👉 У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможа ініцыятыва «Вольныя».

👉 Калі вы можаце дапамагчы ў якасці ментара (-кі) у Вільнюсе, звяжыцеся з «Краінай для жыцця» ці «Дапамогай».

👉 У «Дапамогі» ў Вільнюсе ёсць гуманітарны склад. Вы можаце аднесці туды рэчы, якія спатрэбяцца вызваленым людзям.

👉 Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных, можаце знайсці на сайце.

Жыве Беларусь!

Main carousel image