Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Пакажыце Статкевіча!» – Вольга Зазулінская

2025-09-12

📢 Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета:

«11 верасня Мікола Статкевіч адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі ў Літву і вярнуўся ў Беларусь. Пэўны час ён знаходзіўся на нейтральнай зоне паміж дзвюма краінамі. Яго рашэнне – гераічны, прынцыповы і бескампрамісны ўчынак. Дэманстрацыя бязмежнай унутранай свабоды. Але сёння ягоны лёс невядомы: дома ён не з’явіўся, яго месцазнаходжанне не вядома.

Мы патрабуем ад рэжыму: пакажыце, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч! Ён павінен быць пад абаронай закона, а не ў чарговай шэрай зоне беззаконня.

Беларуская і міжнародная супольнасць маюць права ведаць, што з ім адбываецца. Мы будзем дамагацца адказу».

@CabinetBelarus

Main carousel image