Святлана Ціханоўская цяпер знаходзіцца ў амбасадзе ЗША, дзе чакаюць вызваленых людзей з беларускіх турмаў.
2025-09-11
«Я цяпер у амбасадзе ЗША, дзе чакаю нашых герояў-палітвязняў, якія вось-вось сюды прыедуць. Сэрца радуецца за кожнага і кожную, хто сёння атрымаў свабоду.
Але нашае змаганне працягваецца, пакуль за кратамі застаюцца астатнія. Давайце памятаць, людзей прымусова высылаюць з Беларусі, а насамрэч кожны павінен мець права на выбар, заставацца ці выязджаць.
Вызваленне — гэта вынік супольных намаганняў. Я шчыра дзякую Прэзідэнту Дональду Трампу і яго камандзе за іх ролю ў вызваленні палітвязняў. Я ўдзячна Еўрапейскаму саюзу за прынцыповасць і паслядоўнасць. А таксама ўсім беларусам і замежным сябрам, якія гэтыя гады не давалі свету забыць пра нашых зняволеных і трымалі тэму палітвязняў высока на парадку дня».
