Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

⚡️Вызваленыя 52 палітвязні! «Свабода не павінна быць абменнай манетай» – каментуе Вольга Зазулінская

2025-09-11

«Сёння на волю выйшлі 52 палітвязні: 14 замежных грамадзян і грамадзянак і 38 беларусаў і беларусак, у тым ліку знакавыя асобы беларускага дэмакратычнага руху. Сярод іх – Мікалай Статкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Федыніч, … .

Гэта радасная навіна для іх сем’яў і сяброў і для ўсёй нашай супольнасці!

Але мы бачым, што свабода даецца ў абмен на выгнанне, а не вяртанне дадому.

Свабода не павінна быць абменнай манетай. Яна павінна проста быць.

За кратамі ўсё яшчэ застаюцца больш за 1000 толькі вядомых праваабаронцам палітзняволеных. Кожнае вызваленне нагадвае нам пра тых, хто дагэтуль чакае сваёй чаргі. І пра тых, хто яе, на жаль, так і не дачакаўся…

Мы не стамляемся паўтараць нашыя патрабанні: поўнае вызваленне ўсіх палітвязняў, іх рэабілітацыя і спыненне рэпрэсій. Толькі гэта можа стаць пачаткам выхаду з крызісу, перад якім сёння стаіць беларускае грамадства.

Свабоду вязням сумлення! Жыве Беларусь!»

@CabinetBelarus

Main carousel image