Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская правяла працоўны званок з Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні: запыты супольнасці атрымаюць комплексны адказ

2025-09-11

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла працоўны званок з камандай Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні: прадстаўніком Паўлам Баркоўскім, яго намеснікам у пытаннях адукацыі і навукі Андрэем Лаўрухіным і намесніцай у пытаннях культуры Ірэнай Кацяловіч.

Абмеркавалі:
- прыярытэты і планы прадстаўніцтва;
- пошук і мабілізацыю замежнай падтрымкі для культурніцкіх ініцыятыў (кіно, музыка, культурная дыпламатыя і інш.);
- супрацоўніцтва з міністэрствамі культуры і адукацыі розных краін;
- узаемадзеянне паміж Кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай, Беларускай радай культуры і іншымі ініцыятывамі;
- адукацыйныя праграмы і стыпендыі для беларускіх студэнтаў;
- праграмы павышэння кваліфікацыі для рэпрэсаваных беларусаў;
- падтрымку навуковых і адукацыйных ініцыятыў і павышэнне суб'ектнасці незалежнай беларускай акадэміі на міжнародным узроўні.

Святлана Ціханоўская:
«Падтрымка культурных і адукацыйных праектаў – адзін з ключавых прыярытэтаў. Бо нацыянальная ідэнтычнасць умацоўвае нашу супольнасць і злучае беларусаў – і ўнутры краіны, і ў выгнанні. Мы будзем працягваць лабіяваць падтрымку адукацыі і культуры на міжнародным узроўні, каб адкрываць больш магчымасцей для студэнтаў, выкладчыкаў і творцаў».

Павел Баркоўскі:
«Рэгулярныя працоўныя званкі дазваляюць нам каардынаваць высілкі дзеля падтрымкі дэмакратычнага руху і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэта магчымасць абмяняцца планамі, падзяліцца меркаваннямі і дамовіцца пра высокі ўзровень узаемнай падтрымкі. Незалежна ад таго, у якую са структур будзе скіраваны запыт нашай супольнасці, ён атрымае комплексны адказ. Мы ўдзячныя кіраўніцы Кабінета Святлане Ціханоўскай і яе Офісу за сустрэчу і кантакты, якія дапамагаюць нам лепей рэалізоўваць Стратэгію нацыянальнага адраджэння і развіцця».

@CabinetBelarus

Main carousel image