Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская: «Кангрэс па палітзняволеных рыхтуецца з удзелам вялікай колькасці арганізацый»

2025-09-09

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, і яе першая намесніца Юлія Міцкевіч анансавалі праграму II Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, які адбудзецца 26 верасня ў Варшаве і 28 верасня ў Познані.

Вольга Зазулінская:
«Кангрэс па палітзняволеных рыхтуецца з удзелам вялікай колькасці арганізацый. Праграма ўключае шырокі спектр тэм: ад сітуацыі з правамі чалавека і ўмоў утрымання ў турме да працы дэмакратычных сіл, патрэб няўрадавага сектара і міжнародных інструментаў падтрымкі. Асобны дзень прысвечаны кірмашу праектаў і ініцыятыў дапамогі, прэзентацыям і адкрытым дыскусіям.

Мы ўдзячныя ўсім арганізацыям, якія далучыліся да падрыхтоўкі. Акрамя нашага Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў цэлым, суарганізатарамі з’яўляюцца Офіс Святланы Ціханоўскай, Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, Nadace Rosy Luxemburgové, «Краіна для жыцця», Dissidentby, Volnyja, Праваабарончы цэнтр «Вясна» і «Хрысціянская візія».


Юлія Міцкевіч:
«Кангрэс ладзіцца вялікай камандай – і я хачу сказаць дзякуй усім арганізацыям за ўвесь іх імпэт да працы і экспертызу ў такой чуллівай і важнай тэме. Мы імкнёмся зрабіць гэтую падзею максімальна інклюзіўнай і даць магчымасць кожнай і кожнаму быць пачутымі.

Для мяне як прадстаўніцы, якая займаецца праблемамі ўразлівых груп і гендарнай роўнасці, вельмі важна, што на Кангрэсе будзе асобная панэль, дзе сваім досведам зняволення падзеляцца людзі з рознымі ўразлівасцямі, такімі, як захворванні, гендарная ідэнтычнасць, узрост і інваліднасць.

Запрашаем усіх удзельнікаў і ўдзельніц
заяўляццане толькі на другі дзень Кангрэса ў Познані, але і на першы дзень у Варшаве. Голас кожнай і кожнага мае значэнне».

@CabinetBelarus

Main carousel image