Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў сувязі з публікацыямі Вольгі Карпушонак
2025-09-05
У публічнай прасторы з’явіўся шэраг паведамленняў ад імя Вольгі Карпушонак з абвінавачаннямі супраць намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі.
На гэты момант не прадстаўлена ніякіх фактаў або доказаў у падтрымку гэтых абвінавачанняў. Таксама няма магчымасці праверыць, ці былі гэтыя заявы зробленыя добраахвотна, без знешняга ціску або ўплыву.
Улічваючы, што спецслужбы рэжыму сістэмна праводзяць кампанію па дыскрэдытацыі беларускіх дэмакратычных сіл і іх прадстаўнікоў (у тым ліку Паўла Латушкі), мы разглядаем публікацыі Вольгі Карпушонак як частку гэтай кампаніі.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет пацвярджае свой поўны давер і падтрымку Паўлу Латушку і заклікае грамадзянскую супольнасць і міжнародных партнёраў крытычна ставіцца да такіх інфармацыйных атак.
@CabinetBelarus
