Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка на Эканамічным форуме ў Карпачы: « " Беларускі балкон " мае стратэгічнае значэнне для бяспекі Еўропы»

2025-09-03

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў на панэльнай дыскусіі «Забытая Беларусь» у межах 34-га Эканамічнага форуму ў Карпачы.

Падчас дыскусіі былі абмеркаваныя пагрозы для бяспекі Еўропы, якія нясе прарасійскі рэжым Лукашэнкі, і неабходныя дзеянні для спынення рэпрэсій у Беларусі, а таксама магчымае правядзенне Круглага стала ў Беларусі:

«Рукі Лукашэнкі ўжо на тэрыторыі Еўропы. Рэжым працягвае здзяйсняць транснацыянальныя злачынствы. Гэта выклік для Еўропы, і ў гэтым пытанні мы разлічваем не толькі на словы падтрымкі, але і на канкрэтныя дзеянні.

Чаму на працягу 5 гадоў ніхто з нашых заходніх партнёраў, за выключэннем Літвы, не можа канкрэтна падтрымаць нашыя дзеянні па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа? Лукашэнка – злачынец, права павінна дзейнічаць.

Таксама нашым еўрапейскім партнёрам важна зразумець, што беларусы – не рускія, а Беларусь – не Расія. І інвеставаць трэба не толькі ў забеспячэнне бяспекі на лініі дзяржаўных межаў, важнасць чаго не падлягае сумневу, але і ў беларускае грамадства.

"Беларускі балкон" мае стратэгічнае значэнне для бяспекі Еўропы. Калі гэтага не зразумець – будзе паўтарэнне 2022 года. Таму ўжо зараз патрэбныя канкрэтныя дзеянні па падтрымцы беларускага грамадства: адкрыццё пасажырскіх пунктаў пропуску, выдача большай колькасці віз, стварэнне большай колькасці адукацыйных і культурных праграм, актыўная інфармацыйная праца», – адзначыў у сваім выступленні намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

У панэльнай дыскусіі таксама прынялі ўдзел дэпутат Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс, дэпутат Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрык Пэці, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Мадэратаркай выступіла галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне з’яўляецца афіцыйным інстытуцыйным партнёрам 34-га Эканамічнага форуму ў Карпачы.

@CabinetBelarus

Main carousel image