Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вадзім Кабанчук: «Лукашэнка захоўвае адкрыты курс на ваенную залежнасць ад Расіі і страту кантролю над краінай»

2025-09-01

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – пра адмову рэжыму Лукашэнкі ад фармату Круглага стала:

«Беларуская тэрыторыя ўжо ператвораная ў плацдарм для расійскай арміі. Тут знаходзяцца вайсковыя базы, ракетныя комплексы і асабовы склад Расіі. Рэжым Лукашэнкі дэ-факта дабравольна перадаў суверэнітэт у сферы бяспекі і абароны. Адмаўляючыся ад Круглага стала, ён захоўвае адкрыты курс на ваенную залежнасць ад Расіі і страту кантролю над краінай.

Прапанаваны дэмсіламі Круглы стол – гэта крок да перазапуску нацыянальнай бяспекі: вываду замежных войскаў, аднаўлення кантролю над уласнай тэрыторыяй, фарміравання сучасных сіл абароны, заснаваных на інтарэсах беларускай дзяржавы, а не агрэсіўнай імперыі. Без дыялогу з грамадствам і міжнароднай падтрымкі немагчыма вярнуць незалежнасць і гарантаваць бяспеку Беларусі».

@CabinetBelarus

Main carousel image