Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Савет Міністраў Польшчы прыняў пастанову аб увядзенні сістэмы MOS – беларусы змогуць падаваць заяўкі на легалізацыю анлайн

2025-08-29

Пытанне аб неабходнасці такой сістэмы неаднаразова ўзнімалася намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўлам Латушкам у межах рабочай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы.

Што зменіцца на практыцы?

• Падаць заяўку на карту побыту можна будзе анлайн праз спецыяльны партал.
• Скароціцца колькасць этапаў і візітаў у ваяводскія ўпраўленні.
• Істотна зменшацца чэргі, якія доўгі час былі галоўнай праблемай пры легалізацыі.
• Паскорыцца разгляд заяў, нівелююцца рызыкі злоўжыванняў з боку пасрэднікаў.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета:
«Для грамадзян Беларусі электронны фармат падачы дакументаў мае важнае значэнне. Ён зробіць працэс афармлення легальнага статусу ў Польшчы больш празрыстым, прадказальным і бяспечным. Мы працягнем працу ў рабочай групе, каб вырашаць і іншыя праблемныя пытанні, якія датычацца легалізацыі беларусаў».

Нагадаем, раней кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Томаш Цытрыновіч паведамляў, што рыхтуюцца змены ў Закон «Аб іншаземцах», якія дазволяць запусціць сістэму MOS. Яе мэта – скараціць колькасць этапаў і час чакання па міграцыйных пытаннях. Запуск запланаваны на восень. Паведамлялася, што ён будзе суправаджацца інфакампаніяй для падрыхтоўкі заяўнікаў.

@CabinetBelarus

Main carousel image