Савет Міністраў Польшчы прыняў пастанову аб увядзенні сістэмы MOS – беларусы змогуць падаваць заяўкі на легалізацыю анлайн
2025-08-29
Пытанне аб неабходнасці такой сістэмы неаднаразова ўзнімалася намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўлам Латушкам у межах рабочай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы.
Што зменіцца на практыцы?
• Падаць заяўку на карту побыту можна будзе анлайн праз спецыяльны партал.
• Скароціцца колькасць этапаў і візітаў у ваяводскія ўпраўленні.
• Істотна зменшацца чэргі, якія доўгі час былі галоўнай праблемай пры легалізацыі.
• Паскорыцца разгляд заяў, нівелююцца рызыкі злоўжыванняў з боку пасрэднікаў.
Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета:«Для грамадзян Беларусі электронны фармат падачы дакументаў мае важнае значэнне. Ён зробіць працэс афармлення легальнага статусу ў Польшчы больш празрыстым, прадказальным і бяспечным. Мы працягнем працу ў рабочай групе, каб вырашаць і іншыя праблемныя пытанні, якія датычацца легалізацыі беларусаў».
Нагадаем, раней кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Томаш Цытрыновіч паведамляў, што рыхтуюцца змены ў Закон «Аб іншаземцах», якія дазволяць запусціць сістэму MOS. Яе мэта – скараціць колькасць этапаў і час чакання па міграцыйных пытаннях. Запуск запланаваны на восень. Паведамлялася, што ён будзе суправаджацца інфакампаніяй для падрыхтоўкі заяўнікаў.
@CabinetBelarus
