Маргарыта Ворыхава: «Адмова ад Круглага стала – гэта адмаўленне будучыні беларускай моладзі ў сваёй краіне»
2025-08-28
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава пракаментавала адмову рэжыму Лукашэнкі ўдзельнічаць у Круглым стале:
«Рэжым Лукашэнкі падмяніў адукацыю і моладзевую палітыку ідэалагічнай вертыкаллю, скіраванай на залежнасць ад Расіі. Універсітэты ператварыліся ў інструмент кантролю, студэнты і выкладчыкі масава вымушаныя эміграваць.
Адмова ад Круглага стала – гэта адмова цэламу пакаленню, якое павінна было б стаць будучыняй Беларусі. Але гэта не здымае запыт грамадства: людзі хочуць мірных рашэнняў.
Рэжым свядома абразае шляхі для развіцця моладзі і яе дарогі дадому, ігнаруючы запыт грамадства на мірную і свабодную будучыню.
Дыялог жа – гэта магчымасць вярнуць Беларусі перспектывы: аднавіць вольны доступ да адукацыі і працы для моладзі, адкрыць шлях да супрацоўніцтва са светам і закласці асновы сапраўднага суверэнітэту і сапраўднай дэмакратыі. Мы адкрытыя да размовы. Бо будучыня Беларусі не можа будавацца на маўчанні і ізаляцыі. Яна будуецца праз давер, свабоду і ўдзел людзей.
Наша мэта – Беларусь, дзе моладзь мае будучыню, эканоміка развіваецца, а грамадства жыве ў бяспецы і свабодзе».
@CabinetBelarus
